BE RU EN

Фільм Навальнага пра «палац Пуціна» набраў 100 мільёнаў праглядаў

  • 28.01.2021, 19:45

Расследаванне было апублікаванае 19 студзеня.

Фільм Аляксея Навальнага «Палац для Пуціна» набраў 100 млн праглядаў у YouTube, паведаміў дырэктар ФБК Іван Жданаў, спасылаючыся на ўнутраную статыстыку канала.

Гэта рэкорд сярод відэа расследаванняў Навальнага. Фільм «Ён вам не Дзімон», выпушчаны ў 2017 годзе, які раней быў рэкардсменам у праглядах, да сённяшняга дня сабраў больш за 41 млн праглядаў. У роліку распавядалася пра маёмасць, якую паводле сцвярджэння Фонду барацьбы з карупцыяй, належыць Дзмітрыю Мядзведзеву (на той момант прэм'ер-міністру Расеі). Трэцяе месца па папулярнасці на канале апазіцыйнага палітыка ўтрымлівае відэазапіс размовы Навальнага з адным з меркаваных выканаўцаў яго атручвання - яно набрала 26 млн праглядаў.

Расследаванне аб «палацы Пуціна» было апублікаванае ў аўторак, 19 студзеня. Першы мільён праглядаў фільм набраў праз 55 хвілін пасля публікацыі, пісала ў Твітэры прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш. За дзве гадзіны відэа паглядзелі 3 млн разоў, за шэсць гадзiн яно набрала 10 млн праглядаў.

У фільме «Палац для Пуціна» сцвярджаецца, што на Чорным моры на грошы дзяржаўных і прыватных кампаній пабудавалі палац для прэзідэнта Расеі. Паводле ацэнкі аўтараў фільма, на будаўніцтва было выдаткавана мінімум 100 мільярдаў расейскіх рублёў.

Апошнія навіны