BE RU EN

Жодзінцы запісалі ролік у падтрымку ўсіх годных беларусаў

  • 28.01.2021, 18:51

Відэафакт.

Жодзінцы запісалі ролік у падтрымку ўсіх годных беларусаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Натхніла іх гісторыя 19-гадовай Паліны Нітчанка. З 15 студзеня ўраджэнка Жодзіна, студэнтка другога курса лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Паліна Нітчанка знаходзіцца ў ІЧУ ў Віцебску. За гэты час у яе было два суды паводле артыкула 23.34. Першы суд прызначыў ёй пакаранне 7 дзён, другі - 10 дзён.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!»

Апошнія навіны