BE RU EN

Ілон Маск падрыхтаваўся вывесці Cybertruck на вуліцы

  • 28.01.2021, 18:40

Распрацоўка дызайну электрычнага пікапа скончаная.

Заснавальнік Tesla Ілон Маск абвясціў, што распрацоўка дызайну электрычнага пікапа Cybertruck скончаная. Ён збіраецца вывесці электракар на вуліцы ўжо ў 2021 годзе. Пра гэта Маск казаў падчас онлайн-сустрэчы з акцыянерамі Tesla, піша Business Insider.

«Калі поспех будзе на нашым баку, мы зможам паставіць першыя пікапы да канца гэтага года. Але я чакаю, што масавую вытворчасць удасца наладзіць толькі ў 2022 годзе», - сказаў ён. Бізнэсовец адзначыў, што ствараць прататыпы прадукцыі вельмі проста, а маштабаваць вытворчасць складана.

Tesla плануе збіраць Cybertruck на сваім заводзе ў Осціне, штат Тэхас. Прадпрыемства пакуль будуецца, але рыхтуецца пачаць працу ў 2021 годзе. Інвестыцыі ў праект, як чакаецца, складуць блізу мільярд даляраў. Акрамя Cybertruck, на заводзе збіраюцца вырабляць прычэпы для пікапа, а таксама электракары Model 3 і Model Y.

Пакуль у Tesla толькі адзін завод у ЗША - у штаце Каліфорнія. Акрамя таго, у пачатку 2020 года амерыканскі вытворца адкрыў завод у Шанхаі. Таксама цяпер кампанія будуе сваё першае еўрапейскае прадпрыемства, якое размесціцца ў Нямеччыне.

Маск прадэманстраваў Cybertruck увосень 2019 года. Корпус аўтамабіля зроблены з куленепрабівальнай сталі, а вокны выкананыя са звышмоцнага шкла і палімернага кампазіту.

Апошнія навіны