BE RU EN

Беларускія рэгіёны лічаць страты

  • 28.01.2021, 17:59

Пра стабільнасць, якой няма.

Гарады і раёны Беларусі падводзяць вынікі 2020 года. У многіх тэрыторый страты прадпрыемстваў ідуць на дзясяткі ды сотні мільёнаў, banki24.by.

Страты прадпрыемстваў-флагманаў у краіне за 11 месяцаў склалі 6,032 млрд BYN. У параўнанні з 2019 годам фінансавыя страты выраслі больш чым у 4 разы.

У Берасцейскай вобласці мінусы ў буйных і сярэдніх стратных прадпрыемстваў павялічыліся ў 2,1 разы да 259,5 млн BYN. Доля стратных кампаній вырасла з 12,6% да 14,5%.

Лідары ў суме страт на Берасцейшчыне - гэта Берасце (65 млн BYN), Баранавічы (67,5 млн BYN) і Маларыцкі раён (61,9 млн BYN). У Берасці страты падскочылі на 43,3%, у Баранавічах - у 10,2 разы, у Маларыцкім раёне - у 4,8 разы.

У Віцебскай вобласці страты прадпрыемстваў узраслі на 86,2% да 171,6 млн BYN, а доля стратных паднялася з 11,9% да 12%. Першыя месцы ў стратах у Віцебскай вобласці занялі Віцебск (92,5 млн BYN), Наваполацк (35,3 млн BYN) і Полацкі раён (19,5 млн BYN).

Адносна нядрэнныя паказчыкі на фоне іншых абласцей тлумачацца не поспехамі прадпрыемстваў, а дзяржаўнай падтрымкай. Кампаніі АПК Віцебшчыны ў пачатку 2020 года атрымалі падмогу паводле ўказу №70, што дазволіла ім паказаць значны «папяровы» прыбытак.

У Гомельскай вобласці чыстыя страты выраслі на 63,8% да 396,8 млн BYN, а доля стратных кампаній - з 9,4% да 11,3%. Асноўныя страты фіксуюцца ў Гомелі, дзе страты павялічыліся ў 4 разы да 332,6 млн BYN.

У Гарадзенскай вобласці чыстыя страты падскочылі ў 30 разоў да 2,656 млрд BYN, а ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў вырасла з 14,8% да 18,7%.

Асноватворны пункт на мапе рэгіёну - Астравецкі раён, у якім страты ўзняліся ў вышыню у 1 952 разы да 2,243 млрд BYN.

У гэтым раёне ўзводзіцца Беларуская АЭС. Таксама буйныя страты паказалі прадпрыемствы Гародні (162,2 млн BYN) і Смаргонскага раёна (151,4 млн BYN).

У Менскай вобласці чыстыя страты дасягнулі 439,9 млн BYN, што ў 2,1 разы вышэй, чым у 2019-м. Доля стратных кампаній вырасла з 14,2% да 19,2%. Самыя буйныя страты ўтварыліся ў Менскім (99,4 млн BYN) і Чэрвеньскім (46 млн BYN) раёнах.

У Магілёўскай вобласці чыстыя страты выраслі ў 3,8 разы да 512,8 млн BYN, доля стратных кампаній - з 17,1% да 18,9%. Цэнтры страт на Магілёўшчыне - гэта Бабруйск (196 млн BYN) і Магілёў (92,6 млн BYN), Крычаўскі (67 млн BYN) і Шклоўскі (66,9 млн BYN) раёны.

У Менску чыстыя страты склалі 1,596 млрд BYN, што ў 3,1 разы вышэй, чым годам раней, доля стратных прадпрыемстваў вырасла з 16,6% да 22,2%. Галоўныя страты назапасілі арганізацыі прамысловасці (305,7 BYN), транспарту (415,7 млн BYN) і гатэлі і рэстарацыі (409,3 BYN).

Апошнія навіны