BE RU EN

Дэманстранты ў Ерэване пайшлі на штурм будынка ўрада Арменіі

  • 28.01.2021, 16:40

Мітынгоўцы скандуюць «Нікол здраднік».

Удзельнікі мітынгу апазіцыі ў Ерэване спрабуюць уварвацца ў будынак урада Арменіі на плошчы Рэспублікі, піша newsarmenia.am.

Да гэтага ўдзельнікі мітынгу былі ля будынка Генпракуратуры і запатрабавалі сустрэчы з генеральным пракурорам Арменіі Артурам Даўцянам.

Рэжысёр, сцэнарыст і грамадскі дзеяч Аршак Закаран заявіў, што генпракурору даецца паўгадзіны, каб ён прыйшоў да будынка Генпракуратуры і ініцыяваў працэс затрымання прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна.

«Мы чакаем генпракурора, спадзяемся, што ён прыйдзе, каб даць адказ. Калі ён не прыйдзе, значыць, мы бярэм на сябе адказнасць у яго грамадзянскім затрыманні, бо ён адмаўляецца выконваць патрабаванне народа», - сказаў ён.

Пасля актывісты наважылі ісці да будынка ўрада, зайсці ўнутр і там чакаць генпракурора і прэм'ер-міністра.

Будынак ачэплены ўзмоцненымі патрулямі сіл правапарадку, людзі спрабуюць пранікнуць унутр, праваахоўнікі іх адціскаюць.

Дэманстранты скандуюць «Нікол здраднік». Некаторыя актывісты заклікаюць паліцыянтаў далучыцца да іх.

Апошнія навіны