BE RU EN

Футбольны блогер «Красава» пра беларускіх сілавікоў: Яны ўжо гараць у пекле пры жыцці

  • 28.01.2021, 16:24

Яўген Савін цалкам падтрымлівае беларускія пратэсты.

Былы футбаліст, блогер Яўген Савін у новым выпуску на канале «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем аб працы сілавікоў пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, піша «Трибуна».

«Мне ніколі не зразумець, як можна браць і свой народ мэтанакіравана прыгнятаць і забіваць? Яны ўжо гараць у пекле пры жыцці, усе, хто аддаваў загады. Гэта нельга рабіць.

Людзі выйшлі на мірны мітынг, яны ж не ідуць з аўтаматамі кагосьці забіваць. Я ўпэўнены, што ўся Еўропа ў шоку гэтых метадаў», - заявіў Савін.

Апошнія навіны