BE RU EN

Чарговая дэвальвацыя ў Беларусі: чым яна выкліканая?

  • 28.01.2021, 15:40

Сітуацыя значна больш складаная, чым можа паказаць на першы погляд.

Як мы і папярэджвалі, дэвальвацыя была не за гарамі, піша сайт infobank.by. Вельмі хацелася б абвінаваціць у ёй толькі расейскі рубель, якія прагінаецца пад чарговымі магчымымі санкцыямі, але сітуацыя значна складаней, чым можа паказаць на першы погляд. Што, наогул, адбываецца?

Такім чынам, што там у Расеі? На агульным, як гаворыцца, негатыўным фоне, інвестары пабеглі з рызыкоўных расейскіх актываў, і курс «расейца» абрынуўся. Да негатыўнага фону можна ўпэўнена аднесці прагназаваныя пакеты новых санкцый.

Акрамя таго, расейскія экспэрты сцвярджаюць, што цяперашняе паслабленне расейскага рубля - не мяжа. Неўзабаве ён можа абрынуцца да ўзроўняў кастрычніка мінулага года, да 77-78 RUB за даляр.

28 студзеня на Маскоўскай біржы амерыканская валюта падаражэла адразу на 1,1454 рубля, да 76,1854 RUB

А ў Беларусі што дадалося? Адказ на гэтае пытанне, відавочна, даў тэлеграм-канал «Камора аматара статыстыкі»:

- Кароткая рэмарка з нагоды курсу на біржы. Здзіўляцца таму, што адбываецца, не варта, дастаткова было ведаць перыядычнасць падатковых выплат. У студзені былі квартальныя выплаты. Фірмы збіралі рэсурсы на выплату падаткаў. Падаткі скончыліся? Ну вось вы і бачыце цалкам сабе чаканае прадаўжэнне ў выглядзе росту курсу.

Карацей, можна толькі «павіншаваць» усіх з нас з чарговай дэвальвацыяй.

Вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 студзеня 2021-га года выглядаюць наступным чынам:

курс даляра ўзняўся на 0,0410 (+1,59%), да 2,6228 беларускага рубля

курс еўра падскочыў на 0,0343 (+1,09%), да 3,1711 беларускага рубля

расейскі рубель патаннеў на 0,0037 (-0,11%). У выніку, за расейскую валюту даюць 3,4362 беларускага рубля за сотню

Апошнія навіны