BE RU EN

Літоўская мытня шукае гаспадароў шпіцам, незаконна ўвезеным з Беларусі

  • 28.01.2021, 14:13

Амаль чатыры месяцы пра сабак клапаціліся як пра сваіх.

Літоўская мытня 29 студзеня правядзе аўкцыён, падчас якога будуць абраныя новыя гаспадары шчанюкам шпіцам, якіх спрабавалі незаконна ўвезці з Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце літоўскай мытні.

На сайце мытні Літвы адзначаецца, што ўсяго ў іх ёсць 5 шчанюкоў, якія былі перададзеныя ўстанове пастановай суда.

Усе сабакі прышчэпленыя, у іх ёсць мянушкі. Для мытнікаў вельмі важна знайсці шчанюкам добрых і клапатлівых гаспадароў, таму што амаль чатыры месяцы пра сабак клапаціліся як пра сваіх, гаворыцца на сайце мытні.

Апошнія навіны