BE RU EN

Энтані Блінкен: ЗША могуць зрабіць канкрэтныя дзеянні супраць Расеі

  • 28.01.2021, 10:17

Кіраўнік Дзярждэпартамента выступіў з цвёрдай заявай праз арышт Навальнага.

ЗША «глыбока занепакоеныя» сітуацыяй вакол апазіцыянера Аляксея Навальнага і разважаюць над захадамі ў адказ пасля ягонага арышту ў Расеі.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, паведамляе Reuters.

«Мы глыбока ўстурбаваныя бяспекай спадара Навальнага, і галоўнае, што ягоны голас - гэта голас шмат каго з расейцаў, якіх трэба пачуць, а не затыкаць ім рот», - заявіў Блінкен.

Ён удакладніў, што не выключае, што ЗША могуць зрабіць у адказ «канкрэтныя дзеянні».

Дзяржсакратар таксама заявіў, што Белы дом правядзе поўны перагляд зламыснай дзейнасці Расеі, уключаючы выкарыстанне хімічнай зброі, кібератакі, умяшальніцтва ў амерыканскія выбары і прапанову ўзнагарод за атакі на амерыканскія войскі ў Афганістане.

Апошнія навіны