BE RU EN

Як Горадню накрыў цыклон «Ларс»

  • 27.01.2021, 21:32

Фотарэпартаж.

У Горадні снег ідзе без перапынку ўжо другі дзень: цыклон «Ларс» прынёс з сабой у горад гурбы снегу да калена, 10-бальныя коркі і аварыі на дарогах, і разам з тым сапраўдную зімовую казку, якой гарадзенцы ўжо даўно не бачылі, піша «Белсат».

ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT
ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT
ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT
ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT

«Дадалося нам, вядома, працы. Але хоць парадуемся сапраўднай зіме», - усміхаючыся, кажа супрацоўнік камунальных службаў, які кіруе ачысткай даху на цэнтральнай Савецкай вуліцы.

На вуліцах і дарогах сапраўды шмат камунальнікаў, спецтэхнікі і людзей з рыдлёўкамі, якія прыбіраюць снег. Аднак, прызнаюцца камунальнікі, перамагчы такі сур'ёзны снегапад хутка - немагчыма.

ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT
ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT
ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT
ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT
ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT

За апошні дзень вышыня снегу ў горадзе павялічылася з 9 да 37 см. 28 студзеня сіноптыкі абяцаюць у Горадні дзень без ападкаў, у пятніцу - зноў завеі.

ФОТА: САША ПРАЎДЗІНА \ BELSAT

Апошнія навіны