BE RU EN

У некалькіх кварталах Новай Баравой 28 студзеня не будзе гарачай вады і ацяплення

  • 27.01.2021, 19:31

Прычына - нібыта прафілактычныя работы ў кацельні.

У некалькіх кварталах Новай Баравой у чацвер, 28 студзеня, не будзе гарачай вады і ацяплення. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «А-100 Камфорт».

- У чацвер, 28 студзеня, у некалькіх кварталах мікрараёна Новая Баравая, сярод якіх «Нясумны сад», «Цэнтральны парк», «Каляровы квартал», «Паўночнае ззянне» і «Квартал-парк» будуць адсутнічаць гарачая вада і ацяпленне. Гэта звязана з тым, што на кацельні «Копішча-2», якая знаходзіцца на вуліцы Камова, будуць праводзіцца прафілактычныя работы, - напісана ў паведамленні кампаніі.

Апошнія навіны