BE RU EN

Санду абвясціла кандыдата на пасаду прэм'ера Малдовы

  • 27.01.2021, 19:16

Прэзідэнт Малдовы ўжо паставіла перад кандыдаткай задачу.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду прапанавала прызначыць прэм'ер-міністрам экс-кіраўніцу Мінфіна Наталлю Гаўрыліцу. Пра гэта паведамляе Newsmaker у сераду, 27 студзеня.

«Я ўжо паставіла перад ёй задачу стварыць каманду і падрыхтаваць праграму, галоўная мэта якой будзе барацьба з карупцыяй і эканамічнае развіццё», - сказала Санду.

З ейных слоў, яна ўсё яшчэ ўважае датэрміновыя выбары «адзіным выхадам з крызісу».

«У грамадзян павінна быць права абраць дэпутатаў, якія будуць працаваць на іх карысць. Зараз парламенцкія фракцыі могуць даказаць, што хочуць датэрміновых выбараў», - падкрэсліла Санду.

Цяпер у кандыдата ў прэм'еры ёсць 15 дзён, каб падаць на зацвярджэнне парламента склад і праграму дзейнасці ўрада.

Адзначым, што Санду выступае за тое, каб парламент не зацвярджаў новага кіраўніка ўрада і каб былі праведзены датэрміновыя выбары. Для гэтага парламент Малдовы павінен двойчы адхіліць прапанаваную Санду кандыдатуру.

Апошнія навіны