BE RU EN

Кіраўнік Дзярждэпу: Свет мае патрэбу ў лідарстве ЗША

  • 27.01.2021, 18:52

ЗША валодаюць найбольшым патэнцыялам на сусветнай арэне для мабілізацыі іншых краін дзеля агульнага дабра.

Міжнароднай супольнасці патрэбнае лідарства Злучаных Штатаў, бо менавіта іх кіроўная роля дазволіць свету лепш спраўляцца з глабальнымі праблемамі. Пра гэта сказаў новы амерыканскі дзяржсакратар Энтані Блінкен падчас прывітальнага выступу ў Дзярждэпе ЗША, паведамляе korrespondent.net у сераду, 27 студзеня.

«Свет мае патрэбу ў кіроўнай ролі Амерыкі, і мы яе будзем адыгрываць, бо ў свету з’явіцца значна больш магчымасцяў развязваць праблемы і спраўляцца з выклікамі часу разам з ЗША», - заявіў Блінкен.

Ён адзначыў, што ЗША дагэтуль валодаюць найбольшым патэнцыялам на сусветнай арэне для мабілізацыі іншых краін дзеля агульнага дабра.

З ягоных слоў, свет цяпер глядзіць на тое, ці змогуць ЗША «вылечыць сваю нацыю», выкарыстаць дыпламатыю пры кантактах з хаўруснікамі і партнёрамі, каб супрацьстаяць такім выклікам сучаснасці, як пандэмія каранавіруса, эканамічны крызіс, кліматычныя змены, небяспека для дэмакратыі, расавая няроўнасць, пагрозы глабальнай стабільнасці з боку «праціўнікаў і апанентаў».

Апошнія навіны