BE RU EN

Расейскі прапагандыст Салаўёў прапанаваў узнагародзіць АМАПаўца, які ўдарыў жанчыну ў жывот

  • 27.01.2021, 14:34

Уладальнік італьянскай вілы прабіў чарговае дно.

Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў заступіўся за пецярбургскага АМАПаўца, які падчас затрымання на мітынгу ўдарыў 54-гадовую Маргарыту Юдзіну нагой у жывот, і назваў тое, што адбылося, «добра падрыхтаванай правакацыяй». Пра гэта ён сказаў у эфіры шоу «Поўны кантакт», якое даступнае на YouTube-канале «Салаўёў Live», паведамляюць «Адкрытыя медыя».

Паводле словаў тэлевядоўцы, на відэа жанчыну не б'юць, а «адштурхваюць нагой, упіраючыся ў жывот». «А за што вы хочаце пасадзіць [амапаўца]? Хлопцы толькі што правялі затрыманне чалавека, не выпадкова яны яго ўзялі. Яна – удзельніца несанкцыянаванага і забароненага мітынгу. Вам не здаецца, што да яе самой шмат пытанняў? Не бачыў, каб у Нямеччыне асудзілі жанчыну, якую білі пры затрыманні», – сказаў тэлевядоўца.

Салаўёў заклікаў узнагародзіць усіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў, уключаючы гэтага амапаўца з Пецярбурга. «Вызначыць пытанне з павышэннем акладаў праваахоўным органам за працу ў такіх умовах. Забяспечыць іх жыллём. Не падтрымліваць зладзеяў і падонкаў. Не дапамагаць разнастайным СМІ. Узяць у “Газпрам-медыя” грошы і накіраваць іх праваахоўным органам. Супраць хлопца закрыць расследаванне і адкрыць расследаванне той правакацыі супраць яго», – дадаў Салаўёў.

Нагадаем, жанчына пасля ўдару апынулася ў рэанімацыі.

Апошнія навіны