BE RU EN

Невядомыя «замінавалі» карпусы БДУ і МДЛУ, дзе знаходзяцца Качанава і Карпенка

  • 27.01.2021, 12:59

Працуюць сапёры.

Як паведамляе tut.by, невядомыя паведамілі аб мінаванні карпусоў Беларускага дзяржаўнага і Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэтаў.

«Удзень 27 студзеня ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (вул. Захарава, 21) і Беларускі дзяржаўны універсітэт (пр-т Незалежнасці, 4) паступілі ананімныя электронныя паведамленні аб мінаванні ўстаноў адукацыі.

На месцы выбылі супрацоўнікі міліцыі, прынятыя неабходныя захады бяспекі. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы», - гаворыцца ў паведамленні менскай міліцыі.

Зараз у гэтых карпусах знаходзяцца Наталля Качанава і кіраўнік Міністэрства Ігар Карпенка.

Апошнія навіны