BE RU EN

ЕЗ патрабуе вызваліць Ігара Лосіка і іншых палітвязняў

  • 26.01.2021, 19:50

Пра гэта заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

Еўразвяз заклікае беларускі рэжым вызваліць Ігара Лосік і іншых палітвязняў. Пра гэта напісаў у Twitter вярхоўны прадстаўнік у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.

«Рады, што Ігар Лосік спыніў 42-дзённую галадоўку. Спадзяюся, што ён хутка паправіцца. ЕЗ заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць яго і ўсіх палітвязняў, журналістаў і ўсіх затрыманых за мірныя пратэсты, якія выступаюць за дэмакратычную перадачу ўлады пад кіраўніцтвам народа», - напісаў Барэль.

Палітвязень Ігар Лосік спыніў галадоўку ўчора, 25 студзеня. Ён галадаў з 15 снежня на знак пратэсту супраць выстаўлення яму абвінавачванняў. Лосік абвінавачваецца ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК).

Апошнія навіны