BE RU EN

Абвешчаныя імёны першых трох касмічных турыстаў

  • 26.01.2021, 18:42

У космасе яны прабудуць 10 дзён.

Амерыканская прыватная кампанія Axiom Space назвала імёны трох касмічных турыстаў, якія адправяцца на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Спіс і фота апублікаваныя на сайце Axiom Space.

На караблі Crew Dragon карпарацыі SpaceX на МКС адправяцца бізэсоўцы Лары Конар з ЗША і Эйтан Стыбе з Ізраіля, а таксама канадскі інвестар Марк Пэці.

Камандзірам каманды стане былы астранаўт NASA Майкл Лопэс-Алегрыя.

Працягласць касмічнага падарожжа складзе дзесяць дзён: два дні палёту і восем дзён знаходжання на МКС.

Пра тое, што выбраны першыя тры касмічных турысты для палёту на караблі SpaceX, стала вядома летам 2020 года.

Летась у лістападзе першыя касмічныя турысты падпісалі кантракт.

Апошнія навіны