BE RU EN

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі затрыманы паводле справы аб «масавых беспарадках»

  • 26.01.2021, 18:05

У ягонай кватэры прайшоў ператрус.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі затрыманы ГУБАЗіК у крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» (арт. 293 КК).

Падчас ператрусу ў кватэры была канфіскаваная кампутарная тэхніка, тэлефоны, БЧБ-сімволіка, налепкі і балончыкі з фарбай.

Нагадаем, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі быў затрыманы 22 студзеня.

Апошнія навіны