BE RU EN

У жодзінскай турме спыняюць прыём перадач

  • 26.01.2021, 16:36

Раней перадачы забаранілі на Акрэсціна.

У жодзінскай турме спынілі прыём перадач для тых, хто адбывае арышт.

Выключэнне складаюць жыццёва неабходныя лекі. Іх можна перадаць кожны будны дзень абавязкова з эпікрызам.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал валанцёраў «Спісы Акрэсціна». Прыём перадач спыняецца з 27 студзеня. Адзначым, што раней перадачы забаранілі на Акрэсціна. Афіцыйная прычына - COVID-19.

Апошнія навіны