BE RU EN

Былога студэнта БДУІР, які ўстанавіў рэкорд у арыштах, выпусцілі на волю

  • 26.01.2021, 11:00

Яго адпусцілі загадзя.

Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча, які стаў рэкардсменам у адбыванні арышту і правёў у ЦІП на Акрэсціна амаль тры месяцы, выпусцілі ўчора позна ўвечары, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, Ян Салановіч знаходзіўся на Акрэсціна з 1 лістапада. Агулам яго асудзілі на 114 дзён адміністрацыйнага арышту паводле васьмі эпізодаў удзелу ў акцыях. Гэты тэрмін мінаў 23 лютага.

«Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча, які ў лістапада знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусцілі адтуль без тлумачэння прычын», - паведамілі праваабаронцы «Вясны».

Апошнія навіны