BE RU EN

Палац Пуціна з'явіўся на мапах Apple

  • 26.01.2021, 9:24

На запыт можна ўбачыць шыкоўную рэзідэнцыю - з адрасам, фота і нумарам тэлефона.

«Палац Пуціна» ў Геленджыку пачалі ідэнтыфікаваць мапы Google Maps і iMaps. Пра гэта паведамляе ONLINE.UA са спасылкай на Telegram-канал «Сібір. МБХ медыя».

Згодна з мапай, аб'ект размяшчаецца на мысе Ідакапас ля берагоў Чорнага мора. На запыт «палац Пуціна» можна ўбачыць шыкоўную рэзідэнцыю з адрасам, фота і нумарам тэлефона.

На мапах Google аб'ект з расследавання Аляксея Навальнага значыцца з адрасам «лецішча Пуціна, 1, Праскавееўка, Краснадарскі край, Расея, 353492».

Апошнія навіны