BE RU EN

На БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы

  • 25.01.2021, 20:10

Салдат знаходзіўся на варце.

У панядзелак, 25 студзеня, на тэрыторыі Беларускай АЭС скончыў жыццё самагубствам салдат тэрміновай службы вайсковай часці 7434 Унутраных войскаў МУС.

«25 студзеня вайсковец, які праходзіць вайсковую службу па прызыву ў вайсковай часці 7434, знаходзячыся на варце, зрабіў стрэл са службовай зброі, у выніку чаго памёр», - паведаміла МУС.

Вайсковая часць 7434 - новая часць, адкрытая спецыяльна для аховы АЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства салдаты заступілі ў красавіку 2020 года. Камандуе часцю палкоўнік Вячаслаў Баракоў.

Апошнія навіны