BE RU EN

«Не хачу хлусіць і вучыць хлусні вучняў»

  • 25.01.2021, 19:57

У Віцебску да страйку далучыўся рэжысёр і педагог.

У Віцебску 25 студзеня да агульнанацыянальнага страйку далучыўся тэатральны рэжысёр і педагог Антон Грышкевіч. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Віцяблянін патрабуе адстаўкі Лукашэнкі і вызвалення палітвязняў, піша «Віцебская вясна».

Антон Грышкевіч блізу 4 гадоў працуе выкладчыкам у Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.

- Я больш не магу рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Я не хачу быць часткай гэтай сістэмы. Педагог не можа абмінуць гвалту і несправядлівасці, якія адбываюцца вакол. Я не хачу хлусіць і вучыць хлусні сваіх вучняў, - сказаў Антон Грышкевіч у відэазвароце.

У сваёй заяве выкладчык паведамляе, што з 25 студзеня далучаецца да агульнанацыянальнага страйку. Ён патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення гвалту з боку МУС супраць мірных людзей, расследавання ўсіх злачынстваў супраць народа.

Антон Грышкевіч растлумачыў праваабаронцам, што ў яго «даўно накіпела», але трэба было дацягнуць са страйкам да сесіі: «Нельга было кінуць студэнтаў пасярод навучальнага працэсу».

Апошняй кропляй стаў каранавірус, якім выкладчык заразіўся, як ён сцвярджае, у каледжы:

- Я ледзь не памёр, заразіў усю сям'ю. А ў каледжы ладзілі безгустоўнае папсовае шоў. І гэта таксама стала штуршком, - сказаў Антон Грышкевіч.

Апошнія навіны