BE RU EN

Менчукі заўважылі клубы пары і струмені вады на вуліцы Чырвоназоркавай

  • 25.01.2021, 13:03

У ЖКГ ні дня без праблем?

Камунальныя катаклізмы працягваюцца, хоць ужо маразоў няма, ды і рэзкіх перабудоў сістэм ацяплення быццам не павінна быць. Сёння на «гаротную» мапу Менска дадаўся яшчэ адзін адрас - Чырвоназоркавая, 9, роўна насупраць шпіталя МУС. Чытачы Onliner звярнулі ўвагу на тое, што над праезнай часткай пачалі лунаць густыя клубы пары, пазней па дарозе пацякла гарачая вада.

- Струмені гарачай вады па праезнай частцы сцякаюць з Чырваназоркавай на Смалячкова. Стаіць аварыйная, - паведаміў адзін з жыхароў Менска.

Журналісты звязаліся са службай 115, каб паведаміць пра сітуацыю. Заадно высветлілася, што яны былі першымі, хто звярнуўся да профільнай службы з апісаннем праблемы. Заяўка была прынятая і перададзеная спецыялістам для ліквідацыі.Заодно выяснилось, что они оказались первыми, кто обратился к профильной службе с описанием проблемы. Заявка была принята и передана специалистам для устранения.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Апошнія навіны