BE RU EN

Выкладчык з Віцебска далучыўся да страйку з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі

  • 25.01.2021, 11:55

«Надыдзе іншы час і мы зможа пабудаваць новую Беларусь».

Выкладчык спецыяльных дысцыплін Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Анатоль Грышкевіч напісаў заяву на імя дырэктара ўстановы аб далучэнні да агульнанацыянальнага страйку, паведамляе «Радыё Свабода».

- Я не магу далей працаваць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Не магу быць часткай гэтай сістэмы. Педагог не можа абмінуць гвалту і несправядлівасці, якія адбываюцца вакол. Не хачу хлусіць і вучыць хлусні сваіх вучняў. Я спадзяюся, што надыдзе іншы час і мы зможа пабудаваць новую Беларусь.

Апошнія навіны