Прэзідэнт Польшчы заклікаў ЕЗ узмацніць санкцыі супраць Расеі
- 25.01.2021, 10:14
Паводле ягоных слоў, адзіны спосаб пазбегнуць канфлікту - гэта прымусіць выконваць міжнароднае права.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў Еўрапейскі Звяз да больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Расеі праз затрыманне Аляксея Навальнага і дзеянні сілавікоў падчас акцый пратэсту 23 студзеня.
Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Financial Times, піша "Нямецкая хваля".
Паводле ягоных слоў, адзіны спосаб пазбегнуць канфлікту - гэта прымусіць выконваць міжнароднае права.
"Адзіны спосаб зрабіць гэта без вінтовак, гармат і бомбаў - пры дапамозе санкцый. Таму мы гатовыя дапамагчы дасягнуць кансэнсусу ў гэтым пытанні", - сказаў Дуда.
Таксама ён мяркуе, што вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежнай палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль павінен перагледзець свае намеры што да візіту ў Расею ў наступным месяцы, калі Крэмль не вызваліць Навальнага, паведамляе агенцтва AFP.