Героі былі заўсёды
- 25.01.2021, 8:30
26 гадоў у нас не было прэзідэнта.
Сярэднія тэрміны выжывальнасці пры «мокрай» галадоўцы - 44-55 дзён, піша Telegram-канал «Белыя халаты».
Калісьці, яшчэ ў кастрычніку, Лукашэнка, выступаючы на Гомсельмашы, сказаў, што ў Беларусі няма рэвалюцыянераў і, такім чынам, няма рэвалюцыі, бо, на ягоную думку рэвалюцыянер - гэта чалавек, гатовы пайсці на ўсё дзеля агульнага дабра, які верыць у поспех сваёй справы і дзеля яго можа нават загінуць.
Саша, расплюшчы вочы.
У засценках СІЗА ў Жодзіна сядзіць малады хлопец, якога ты пазбавіў права выбіраць, як яму жыць і як бараніць свае правы.
Гэты хлопец пайшоў на скрайнія меры супраць беззаконня, жаху, і гвалту, у якія ты, Саша, кінуў нашу краіну.
Ігар Лосік абраў доўгі, бясконца пакутлівы спосаб стаць прыкладам трывалай волі і стаяць да канца за праўду.
Ён гатовы ахвяраваць сваім жыццём у сваёй барацьбе за свабоду для Беларусі, для сябе і таварышаў, для яго сям'і, для нас усіх.
Няма ў Беларусі рэвалюцыянераў? Няма герояў?
Гэта не так.
26 гадоў у нас не было прэзідэнта.
Героі - былі заўсёды.