BE RU EN

У выніку авіякатастрофы ў Бразіліі загінулі футбалісты і прэзідэнт клуба

  • 24.01.2021, 20:54

Загінулым футбалістам было ад 23 да 28 гадоў.

Раніцай 24 студзеня ў бразільскім штаце Такантыс здарылася авіякатастрофа, у выніку якой загінулі шэсць чалавек. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне Globo.

На борце самалёта, які ўпаў праз некалькі хвілін пасля ўзлёту, знаходзіліся спартоўцы футбольнага клуба Palmas Гільерма Ноэ, Маркус Малінарп, Рануле, Пракседэс, а таксама прэзідэнт клуба 32-гадовы Лукас Мейра. Загінуў таксама пілот самалёта, паведаміла выданне.

Загінулым футбалістам было ад 23 да 28 гадоў. Футбалісты ляцелі ў горад Гоян, дзе 25 студзеня павінен быў адбыцца матч з клубам Vila Nova.

Апошнія навіны