BE RU EN

У Навагрудку на экскурсію гараджане выйшлі з зоркамі «23.34» на адзенні

  • 24.01.2021, 19:20

Нядзельныя экскурсіі ў Навагрудку ўжо сталі традыцыяй.

Нядзельныя «экскурсіі пад канвоем» у Наваградку ўжо сталі традыцыяй.

Удзельнікаў экскурсіі, прысвечанай беларускай гімназіі ў Навагрудку і Барысу Кіту, зноў суправаджалі міліцыянты, паведамляе nn.by.

Яны нават зайшлі ў музей і былі там пакуль апошні чалавек не выйшаў.

Удзельнікі экскурсіі выказалі салідарнасць з асуджанымі гараджанамі і жыхарамі ўсёй Беларусі зоркамі з лічбамі «23.34» (артыкул КоАП, па якім судзяць удзельнікаў акцый пратэсту) на вопратцы.

Апошнія навіны