BE RU EN

Над Пінскам з'явіліся загадкавыя светлавыя слупы

  • 24.01.2021, 13:19

Знак з неба?

У Пінскім раёне назіралася даволі рэдкая атмасферная з'ява, якую называюць «светлавыя слупы», пішуць naviny.by.

З'яўленне вертыкальных калонаў святла ў небе можна ўбачыць у зімовы час. Як правіла, яны ўтвараюцца пасля заходу або перад узыходам, калі Сонца знаходзіцца на лініі далягляду. Для з'яўлення гэтага дзіўнага атмасфернага феномену неабходныя высокая вільготнасць паветра і халоднае надвор'е.

Рэдкую атмасферную з'яву зафіксаваў жыхар Пінска Максім Федарышын.

Апошнія навіны