BE RU EN

У Менску суботнія пратэсты перараслі ў нядзельныя

  • 24.01.2021, 12:09

Акцыі прадаўжаюцца і, мяркуючы з усяго, будуць доўжыцца да самага вечару.

У нядзелю, 24 студзеня, людзі зноў сталі выходзіць на пратэставыя акцыі, піша сайт thinktanks.by.

У Менску пратэставыя мерапрыемствы ў нядзелю ўжо прайшлі ў Навінках, Новай Баравой, Зялёным Лузе.

Таксама ўжо зафіксаваныя акцыі пратэсту ў Бараўлянах, Ракаве, Оршы, пад Наваградкам.

Акцыі прадаўжаюцца і, мяркуючы з усяго, будуць доўжыцца да самага вечару.

У суботу ў Менску была таксама адзначаная высокая актыўнасць пратэстоўцаў.

Апошнія навіны