У Беларусі на даляглядзе – новая дэвальвацыя
- 24.01.2021, 9:09
Эпоха таннага даляра падышла да канца.
Выданне infobank.by тлумачыць, чаму для беларусаў наперадзе маячыць новая дэвальвацыя.
Джо Байдэн стаў на чале дзяржавы, якая друкуе даляры. І ўжо агучаныя чатыры галоўныя прэтэнзіі, якія паслужаць падставай для ўводу новых санкцыяў. Таму інвестары ўцякаюць ад рызыкоўных актываў, а курс рубля пікіруе ўніз. Да чаго рыхтавацца?
Вось чатыры прычыны, якія дазволяць увесці санкцыі супраць Расеі і супраць расейскага рубля, да якога прынайтаваны (прывязаны) беларускі «заяц»:
умяшанне Расеі ў перадвыбарчую барацьбу Трампа і Байдэна
хакерскія атакі расейцаў на тэрыторыі ЗША
атручэнне Аляксея Навальнага
подкуп талібаў у Афганістане
– варта адзначыць, што РФ абвінавачваюць яшчэ і ў скупцы крадзенага. Сярод іншага, у спробе набыць ноўтбук Нэнсі Пэласі...
Калі хоць нешта з пераліку абвінавачванняў хоць бы ўскосна пацвердзіцца, супраць РФ рушаць санкцыі, і курс расейскага рубля рэзка пойдзе ўніз.
Аднак і на фоне агучаных «ата-та» інвестары ўжо пабеглі з рублёвых актываў. 22 студзеня афіцыйныя курсы асноўных валютаў у Расеі выраслі:
даляра – на 99,21 капейкі, да 74,3615 RUB
еўра – на 1,44 рубля, да 90,4087 RUB
Вынікі гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 студзеня 2021 года выглядаюць наступным чынам:
курс даляра падскочыў на 0,0103 (0,41%), да 2,5475 беларускага рубля
курс еўра ўзляцеў на 0,0187 (+ 0,61%), да 3,0986 беларускага рубля
расейскі рубель стаў таннейшы на 0,0334 (-0,97%). У выніку за расейскую валюту даюць 3,4261 беларускага рубля, за сотню.