Pfizer забяспечыць бедныя краіны 40 мільёнамі доз вакцын ад COVID-19
- 23.01.2021, 16:10
Вакцына будзе распаўсюджвацца некамерцыйным коштам.
Амерыканская кампанія Pfizer абавязалася забяспечыць сёлета 40 млн доз сваёй вакцыны ад каранавіруса бедныя краіны і краіны з сярэднім узроўнем даходаў.
Адпаведны кантракт кампанія падпісала з САЗ у рамках ініцыятывы COVAX, паведамляе ТСН са спасылкай на Associated Press.
Pfizer і яе партнёр BioNTech пададуць вакцыну глабальнай ініцыятыве COVAX, што забяспечвае роўны доступ размеркавання вакцын некамерцыйным коштам для 92 краін.
«Мы падтрымліваем місію COVAX і ганарымся тым, што працуем разам, каб развіваныя краіны мелі такі ж доступ, як і астатнія краіны. Гэта на крок наблізіць нас да спынення глабальнай пандэміі», - заявіў генеральны дырэктар Pfizer Альберт Бурла.
Pfizer і BioNTech заявілі, што таксама дапамогуць сістэмам аховы здароўя краін справіцца з захоўваннем вакцыны, якая павінна знаходзіцца ў холадзе.
Pfizer не назвала кошт кантракту з COVAX. Дозы вакцын павінны пастаўляцца цягам 2021, пачынаючы з канца сакавіка.