BE RU EN

«Фэйсбук» вызначае прапагандыстку Эйсмант як памерлую

  • 23.01.2021, 12:26

У чым справа?

Старонка ў Facebook Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі і ўдзельніцы незаконных банд Лукашэнкі, пераведзеная ў рэжым «мемарыялізацыі», як бывае са старонкамі памерлых людзей, паведамляе The Village Беларусь.

Каб перавесці старонку ў памятны статус, чалавек, прызначаны захавальнікам старонкі, павінен адправіць заяўку з дапамогай адмысловай формы.

«Мы ўсталёўваем памятны статус для старонкі памерлага чалавека, калі нас просіць пра гэта яго сваяк ці блізкі сябар», - піша Facebook.

Раней з'явілася інфармацыя, што два тыдні таму стала недаступная старонка Наталлі Эйсмант у Instagram, але дагэтуль невядома з якой прычыны - ці то Наталля выдаліла яе добраахвотна, ці то гэта зрабіў Instagram праз скаргі карыстальнікаў.

Апошнія навіны