BE RU EN

Медыкі назвалі хваробу, якая садзейнічае ўразлівасці перад COVID-19

  • 23.01.2021, 10:54

Адкрыццё зрабілі спецыялісты з Медыцынскай школы Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе.

Уразлівасці перад каранавірусам спрыяюць захворванні верхняга аддзела страўнікава-кішэчнага тракту. Такое адкрыццё зрабілі навукоўцы з Медыцынскай школы Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе, іх праца апублікаваная ў часопісе Gastroenterology (пераклад - lenta.ru).

Адзначаецца, што прадукты харчавання лічыліся бяспечнымі з пункту гледжання распаўсюджвання інфекцыі, бо ўсе шкодныя часціцы ў іх нейтралізуюцца страўнікавай кіслатой. Аднак у людзей з рэфлюкснай хваробай страўнікавая кіслата трапляе ў стрававод, утвараючы пякотку і пашкоджваючы сценкі стрававода.

У некаторых пацыентаў з гэтай хваробай клеткі стрававода з часам пачынаюць нагадваць клеткі кішэчніка. Апошнія ўспрымальныя да каранавірусу.

Апошнія навіны