BE RU EN

Яўгену Афнагелю падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай

  • 22.01.2021, 15:20

Палітыка хочуць пакінуць пад вартай да 25 сакавіка.

Каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай да 25 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Яшчэ два месяцы палітвязень прабудзе ў СІЗА на Валадарскага.

Нагадаем, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» быў арыштаваны 25 верасня 2020 года. Яму былі выстаўленыя абвінавачванні на падставе ч.2 арт.293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках).

Каб падтрымаць Яўгена, дашліце ліст ці паштоўку на адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, Менск. 220030

Апошнія навіны