BE RU EN

Фільм Навальнага пра «палац Пуціна» ўсталяваў новы рэкорд

  • 21.01.2021, 21:53

У фільма ўжо больш за 45 млн праглядаў на YouTube.

Расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй «Палац для Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару» стала самым папулярным у гісторыі ФБК. У фільма на момант публікацыі ўжо больш за 45 млн праглядаў на YouTube. Ролік узначаліў топ трэндаў не толькі ў Расеі, але і ў іншых краінах, паведамляе kasparov.ru.

Відэа сталася самым папулярным таксама ў Беларусі, Казахстане, Латвіі, Літве, Украіне, Эстоніі, на Кіпры, у Ізраілі, Нарвегіі.

Усяго (на вечар 20 студзеня) відэа трапіла ў топ-10 трэндаў YouTube у больш чым 20 дзяржавах, сярод якіх Чэхія, Швейцарыя, Польшча, Фінляндыя, Вугоршчына, Данія, Грузія і іншыя.

У самым расследаванні распавядаецца пра палац на Чорным моры пад Геленджыкам плошчай 17,7 тысяч кв. м, плошча ўсяго ўчастка - 68 гектараў. Сядзібу, як сцвярджаецца ў матэрыяле, пабудавалі для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на грошы дзяржаўных і прыватных кампаній.

Паводле звестак ФБК, будаўніцтва палаца і іншай маёмасці, аб якой гаворыцца ў расследаванні, фінансавалі з адмысловага афшора. Агульную суму сродкаў, выдаткаваных на палац і вінаграднікі вакол яго, ФБК ацаніў мінімум у 100 млрд рублёў. На ўчастку, паводле звестак фонду, ёсць лядовы палац, царква, аранжарэя, амфітэатр і падземны тунэль з выхадам да мора. Аўтары матэрыялу напісалі, што побач таксама размясціліся шато, вінныя заводы і вустрычную ферму.

Да гэтага самым папулярным відэа на канале Навальнага быў фільм «Он вам не Димон», які выйшаў у сакавіку 2017 года. Цяпер у яго 38,61 млн праглядаў і 1,2 млн лайкаў.

Апошнія навіны