BE RU EN

Віталь Гуркоў просіць падтрымаць Аляксея Кудзіна

  • 21.01.2021, 21:08

Баец, які даваў адпор АМАПу, затрыманы ў Маскве.

Шматразовы чэмпіён свету ў тайскім боксе Віталь Гуркоў просіць падтрымаць свайго калегу Аляксея Кудзіна, якому пагражае экстрадыцыя з Расеі ў Беларусь, дзе яго жорстка збівалі карнікі.

Нагадаем, Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад маладзечанскага гарадскога парку 10 жніўня. Адпусцілі 21 жніўня, распачаўшы ў яго дачыненні крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Аляксея Кудзіна абвінавачваюць паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэксу - «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак». Максімальная санкцыя тут - да пяці гадоў пазбаўлення волі.

На судовае пасяджэнне 19 лістапада Кудзін не з'явіўся. Яго жонка распавяла, што раніцай муж паведаміў, што з'яжджае ў суд. Больш яна яго не бачыла, на тэлефон ён не адказваў.

Пасля гэтага суддзя змяніла меру стрымання з хатняга арышту на ўзяцця пад варту, а Аляксея Кудзіна афіцыйна абвясцілі ў вышук.

Апошнія навіны