BE RU EN

Кошт біткойна абрынуўся за дзень на 10%

  • 21.01.2021, 20:50

Агульны кошт рынкавай капіталізацыі крыптавалюты раўняецца блізу $580 млрд.

Кошт самай папулярнай крыптавалюты біткойна рэзка знізіўся і замацаваўся ніжэй за 32 тысячы даляраў. Пра гэта сведчаць звесткі CoinDesk у чацвер, 21 студзеня, паведамляе korrespondent.net.

Зараз біткойн прадаецца на ўзроўні 31 159 даляраў. Падзенне з пачатку дня склала 10,6%.

Зараз агульны кошт рынкавай капіталізацыі біткойна складае блізу 580 млрд даляраў. Падзенне за дзень склала амаль 62 млрд даляраў. Яго доля займае больш за 70% усяго глабальнага рынку крыптавалют.

Апошнія навіны