BE RU EN

Былы амбасадар у Беларусі Міхаіл Бабіч стаў генералам

  • 21.01.2021, 18:19

Таксама ён перайшоў на іншую працу.

Міхаіл Бабіч прызначаны намеснікам дырэктара Федэральнай службы ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве РФ (ФСВТС). Адпаведны ўказ быў падпісаны Уладзімірам Пуціным 20 студзеня і апублікаваны сёння. Акрамя таго, Бабіча павысілі ў званні з палкоўніка да генерал-маёра, паведамляе РБК.

Да новага прызначэння Бабіч займаў пасаду першага намесніка міністра эканамічнага развіцця, а раней быў паслом РФ і спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта РФ у развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, не прапрацаваўшы ў нашай краіне і года.

Апошнія навіны