BE RU EN

З пачатку года ў ізалятары на Акрэсціна адмаўляюцца прымаць перадачы

  • 21.01.2021, 18:03

Апошнім разам перадачы прымалі 31 снежня.

У ізалятары на Акрэсціна трэці чацвер запар адмаўляюцца прымаць усе перадачы, акрамя лекаў. Афіцыйнай прычынай называецца карнавірус, паведамляе «Еўрарадыё».

Раней у ізалятары часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў перадачы прымалі штодня. Аднак з восені 2020 года для прыёму перадач адвялі толькі адзін дзень на тыдзень - чацвер.

Апошнім разам перадачы прымалі 31 снежня. Атрымліваецца, з пачатку года зняволеныя не могуць атрымаць ні ежу, ні цёплыя рэчы.

На Акрэсціна ўтрымліваюць удзельнікаў пратэстных акцый.

Апошнія навіны