BE RU EN

Украінскую спявачку прапануюць пазбавіць дзяржаўных узнагарод за выступ на канцэрце ў Лукашэнкі

  • 21.01.2021, 17:45

Ірына Білык трапіла ў скандал.

Народная артыстка Украіны Ірына Білык трапіла ў скандал пасля выступу на прыёме ў Лукашэнкі ў гонар Старога новага года.

Народны дэпутат ад «Еўрапейскай салідарнасці» Аляксей Ганчарэнка прапанаваў пазбавіць яе ўсіх дзяржаўных узнагарод.

«Я мяркую, што пасля выступу перад дыктатарам у Менску Ірыну Білык трэба як мінімум пазбавіць усіх гэтых званняў і ордэнаў, каб не ставіць пад пагрозу сэнс гэтых узнагарод. Падтрымка дыктатуры не павінна проста так сыходзіць з рук», - мяркуе Ганчарэнка.

Апошнія навіны