BE RU EN

Юры Шаўцоў: Ганаруся маёй камандай

  • 21.01.2021, 14:15

Галоўны трэнер зборнай Беларусі ў гандболе пракаментаваў нічыю са швэдамі.

Галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі ў гандболе Юры Шаўцоў пракаментаваў нічыю з камандай Швэцыі ў матчы асноўнага раўнду чэмпіянату свету – 2021 у Егіпце, піша сайт «Прэсбола».

– Я рады, таму што гэта была цяжкая гульня. Мы выглядалі лепш у пачатку, і наша абарона была добрая, але стала горш, калі швэды перахапілі перавагу.

Ганаруся маёй камандай, вынікам і заробленым балам. Мы будзем біцца да канца. Матч супраць Егіпта будзе цяжкім, тым больш што спаборнік гуляе дома, – цытуе Шаўцова офсайт турніру.

Нагадаем, у першым тайме беларусы вялі з перавагай 8 мячоў.

Апошнія навіны