BE RU EN

Байдэн на інаўгурацыі: Мы адновім нашы сувязі і саюзы

  • 20.01.2021, 20:52

Ён заявіў, што ЗША будуць весці за сабой іншыя дзяржавы, карыстаючыся сілай свайго прыкладу.

Джо Байдэн, які заняў 20 студзеня пасаду прэзідэнта ЗША, у сваёй прамове паабяцаў, што адновіць сувязі з іншымі краінамі. Інаўгурацыю прэзідэнта транслюе тэлеканал «Настоящее время».

«Увесь свет глядзіць на нас. І вось што я хачу паведаміць усім, хто жыве ў іншых краінах. Амерыка заўсёды зведвала выпрабаванні, мы заўсёды выходзілі з іх яшчэ больш моцнымі. Мы адновім нашы саюзы, нашы сувязі з іншымі. Для таго, каб змагацца не са ўчарашнімі праблемамі, а з тымі, якія спасціглі нас сёння», - сказаў Байдэн.

Ён адзначыў, што ЗША будуць весці за сабой, не ўжываючы сілу, а карыстаючыся сілай свайго прыкладу.

«Мы былі надзейным партнёрам у барацьбе за мір, росквіт і бяспеку», - сказаў прэзідэнт.

Апошнія навіны