BE RU EN

Байдэн заняў пасаду прэзідэнта ЗША

  • 20.01.2021, 19:57

Абраны прэзідэнт ЗША даў прысягу на Бібліі.

Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў прысягу на Бібліі і заняў пасаду 46-га кіраўніка дзяржавы.

У рамках 59-й па ліку цырымоніі інаўгурацыі Байдэн на заходнім ганку Капітолія прамовіў тэкст прысягі, які складаецца з 35 слоў, на Бібліі. Для прывядзення да прысягі Байдэн выкарыстаў Біблію, якая захоўваецца ў яго сям'і з 1893 года і ўжо выкарыстоўвалася для прывядзення яго да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта.

Прысягу прымаў старшыня Вярхоўнага суда Джон Робінс. Пасля гэтага Байдэн пачаў паўгадзінную прамову, прысвечаную аб'яднанню краіны.

За чвэрць гадзіны да поўдня паводле мясцовага часу (19:45 паводле Менску) да прысягі прывялі віцэ-прэзідэнта ЗША Камалу Харыс.

Урачыстую цырымонію адкрывала поп-спявачка Лэдзі Гага, якая выканала гімн Злучаных Штатаў.

Апошнія навіны