BE RU EN

«Ці можа звацца беларусам той, хто распівае алкаголь у аўто і быў заўважаны на месцы злачынства?»

  • 20.01.2021, 12:43

Вядомы беларускі лёгкаатлет жорстка адказаў Баскаву.

Вядомы беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка падзяліўся меркаваннем пра словы Дзмітрыя Баскава, які назваў прадстаўнікоў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці здраднікамі, паведамляе «Трыбуна».

- Як ставіцеся да слоў Баскава ў дачыненні да фонду салідарнасці? Ён назваў прадстаўнікоў фонду здраднікамі, што яны не могуць называцца беларусамі.

- А ці можа чалавек звацца беларусам, які ў адкрытую распівае алкаголь у аўтамабілі і быў заўважаны на месцы злачынства? Які ён падае прыклад дзецям Беларусі? Можа, варта разабрацца, хто здраднік: ён ці людзі з фонду?

- Тое, што Баскаў застаўся на пасадзе кіраўніка ФХБ пасля смерці Рамана Бандарэнкі, паўплывала на пастанову перанесці чэмпіянат з Менска?

- 100%. У кожнай нармальнай краіне, калі адбываецца нешта такое з кіраўніком, нават калі праходзіць якая-небудзь чутка, то чалавек адразу падае ў адстаўку, але толькі не ў Беларусі. У нас ён робіць выгляд, як быццам нічога не адбылося. Так не павінна быць.

- Яго далейшае знаходжанне на пасадзе кіраўніка ФХБ можа прывесці да міжнароднай ізаляцыі нашага хакея?

- Наколькі я чуў, цяпер вядзецца расследаванне пра яго. Калі там усё давядуцйь, а я думаю, што давядуць, то для будучыні нашага хакея гэта будзе нядобра, - сказаў Краўчанка.

Апошнія навіны