BE RU EN

Заснавальнік Alibaba Джэк Ма ўпершыню за амаль тры месяцы з'явіўся на публіцы

  • 20.01.2021, 11:59

Сваю доўгую адсутнасць перад грамадскасцю ён не пракаментаваў.

Кітайскі бізнэсовец, заснавальнік Alibaba Group Джэк Ма ўпершыню з 24 кастрычніка мінулага года з'явіўся на публіцы, паведамляе «Новая газета».

Відэа з Ма з'явілася на кітайскіх бізнэс сайтах і іншых рэсурсах. У 50-секундным роліку Ма павіншаваў настаўнікаў, якіх падтрымлівае ягоны дабрачынны фонд. Сваю доўгую адсутнасць перад грамадскасцю ён не пракаментаваў.

СМІ звярнулі ўвагу на знікненне Ма ў пачатку студзеня. У кастрычніку на форуме ў Шанхаі бізнэсовец раскрытыкаваў міжнародныя фінансавыя нормы і палітычныя эліты за састарэлым падыход да эканамічнага рэгулявання. Газета The Financial Times са спасылкай на крыніцы сцвярджала, што бізнэсовец не падарожнічае і пазбягае публічных выступаў праз пандэмію каранавіруса.

Акрамя таго, што Ма перастаў з'яўляцца на публіцы, у пачатку лістапада кітайскія органы-рэгулятары прыпынілі першаснае публічнае размяшчэнне акцый Ant Group («дачка» Alibaba) на суму звыш 34 млрд даляраў за два дні да падзеі. Гэта павінна было стаць найбуйнейшым IPO у сусветнай гісторыі. У снежні ўлады Кітая пачалі антыманапольнае расследаванне ў дачыненні да Alibaba. Пазней Цэнтральны банк краіны загадаў Ant Group ліквідаваць парушэнні.

Апошнія навіны