BE RU EN

Расейскаму консульству ў Нью-Ёрку адключылі ўсе тэлефоны

  • 20.01.2021, 10:18

Сувязі са знешнім светам няма ўжо трэці дзень.

Расейскае консульства ў Нью-Ёрку засталося без тэлефоннай сувязі.

З 18 студзеня амерыканская старана адключыла ўсе гарадскія тэлефонныя лініі ў будынку дыпмісіі, паведамляе finanz.ru са спасылкай на дыпламатаў. Акрамя таго, з перабоямі працуе інтэрнэт.

Амерыканцы тлумачаць абрыў тэлефонных ліній тэхнічнымі праблемамі, але ў консульстве верыць ім не спяшаюцца.

«Нібыта не могуць развязаць пытанне цягам 2 дзён», - абурыўся адзін з дыпламатаў.

Ён дадаў, што адключэнне сувязі «беспрэцэдэнтнае».

У расейскай дыяспары ў сувязі з адключэннем тэлефоннай сувязі ўзнікаюць велізарныя праблемы, распавёў консул Аляксей Тапольскі. Паводле ягоных слоў, адключана некалькі дзясяткаў тэлефонных ліній, яны былі адрэзаныя ад сувязі за адзін раз.

Апошнія навіны