BE RU EN

Шымановіч прызнаны найлепшым еўрапейскім плыўцом у 2020-м годзе

  • 2.01.2021, 10:34

Летась беларус усталяваў сусветны рэкорд і два рэкорды Еўропы.

Беларускі спартовец Ілья Шымановіч прызнаны найлепшым еўрапейскім плывуном у 2020-м годзе, паведамляе «Трибуна».

Нагадаем, летась Шымановіч усталяваў сусветны рэкорд - стометроўка брасам у кароткім басейне, 55.34 с. Таксама спартовец усталяваў два рэкорды Еўропы на «кароткай вадзе».

За сваю кар'еру 26-гадовы плывец здабыў срэбныя і бронзавыя ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы на кароткай вадзе. На летняй Універсіядзе ў Тайбэі-2017 ён стаў уладальнікам двух залатых узнагарод на дыстанцыях 100 і 50 метраў брасам.

Апошнія навіны