BE RU EN

Дзе глядзець інаўгурацыю Джо Байдэна

  • 19.01.2021, 21:31

Інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША адбудзецца заўтра.

Інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША Джо Байдэна адбудзецца заўтра, 20 студзеня, а 19:15 паводле менскага часу ў Вашынгтоне. Байдэн замяніў на пасадзе Дональда Трампа, якога не будзе на інаўгурацыі.

Цырымонія прыняцця прысягі адбудзецца на прыступках перад будынкам Капітолія.

Глядзець анлайн інаўгурацыю Джо Байдэна і віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс можна на старонцы інаўгурацыйнага камітэта. Выява з'явіцца за некалькі гадзін да пачатку цырымоніі інаўгурацыі.

Апошнія навіны